Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы пра пастаўкі нафты аднесеныя на наступны тыдзень


Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод

Перамовы аб пастаўках нафты з Расеі на нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі працягнуцца на наступным тыдні. Пра гэта Агенцтву нафтавай інфармацыі паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі. Там сказалі, што перамоўны працэс адносна цаны на нафту для Беларусі пакуль не завершаны.

У 2011 годзе, нягледзячы на падпісаныя і ратыфікаваныя пагадненьні па Адзінай эканамічнай прасторы, бязмытная расейская нафта ў Беларусь паступаць так і не пачала. У апошнія дні мінулага году пачаліся перамовы пра формулу кошту бязмытнай нафты для Беларусі на 2011 год. Зь беларускага боку ў перамовах удзельнічаюць кіраўнікі НПЗ, канцэрну «Белнафтахім» і Беларуская нафтавая кампанія, з расейскага боку — нафтаздабыўныя кампаніі.

Тым часам пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь не ажыцьцяўляюцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG