Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Тунісе разагналі дэманстрацыю


У сталіцы Тунісу – горадзе Туніс паліцыя ўжыла сьлезацечны газ для разгону дэманстрантаў.

Блізу 5 тысяч чалавек сабраліся каля будынка МУС краіны, патрабуючы неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта Зін эль-Абідзіна Бэн Алі.

Пратэстоўцы заяўлялі, што прэзыдэнцкі клан раскраў краіну і таму бесьперапынна растуць цэны на прадукты харчаваньня і беспрацоўе.

Адначасова туніскія прафсаюзы заклікалі да ўсеагульнага страйку.

Турыстычныя фірмы праводзяць эвакуацыю турыстаў з Тунісу.

Па дадзеных праваабаронцаў, у сутыкненьнях у Тунісе загінулі ўжо 66 чалавек.
XS
SM
MD
LG