Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заяўляе, што яго партыя не атрымлівае вонкавага фінансаваньня.

"Партыя БНФ не атрымлівае ніякага фінансаваньня, ні з Захаду, ні з Усходу. Як роўна і я не атрымаў ні ад кога ніводнай капейкі на сваю выбарчую кампанію", — заявіў Кастусёў Інтэрфаксу, камэнтуючы публікацыю вытрымкі з апэратыўных матэрыялаў органаў дзяржбясьпекі ў газэце "Советская Белоруссия".

Кастусёў заявіў, што "езьдзіў па краіне падчас выбарчай кампаніі выключна за свае грошы", а сам працуе ў расейскай камэрцыйнай фірме.

"Якое можа быць фінансаваньне ад іншых дзяржаў? Гэта няпраўда", — сказаў ён.

Экс-кандыдат заявіў, што ў яго цяпер узьніклі праблемы зь фінансамі.

"Я знаходжуся пад падпіскай аб нявыезьдзе. Праца мая зьвязаная з камандзіроўкамі за мяжу. Але я не магу выяжджаць за межы Беларусі", — сказаў Кастусёў.

Рыгора Кастусёва затрымалі 19 сьнежня і празь некалькі дзён адпусьцілі зь СІЗА КДБ. Ён падазраваны па справе аб масавых беспарадках у Менску, зь яго ўзялі падпіскі аб нявыезьдзе і аб неразгалошваньні таямніцы папярэдняга

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG