Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат змог сустрэцца з Уладзімерам Кобецам


Уладзімер Кобец

Уладзімер Кобец

13 студзеня адвакат змог сустрэцца з кіраўніком штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Уладзімірам Кобецам, які знаходзіцца ў турме КДБ.

Як падае “Хартыя-97”, жонка Уладзімера Кобеца Ульляна расказала, што муж захварэў на бранхіт. Ён прастудзіўся з-за таго, што яго ўтрымліваюць у халоднай камэры, і цяпер у турме яго лечаць антыбіётыкамі. Праз адваката Уладзімер папрасіў перадаць лекі.

Ніякай іншай інфармацыі адвакат паведаміць ня можа з-за падпіскі аб неразгалошваньні, якую прымусілі падпісаць адвакатаў ўсіх вязьняў КДБ.

Ад 29 сьнежня адвакаты кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева, Мікалая Статкевіча і журналістаў Ірыны Халіп, Натальлі Радзінай і Аляксандра Атрошчанкава ня могуць сустрэцца са сваімі падабароннымі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG