Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка Ўладзімера Някляева Ева і прадстаўнік кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Віктар Івашкевіч на гэтым тыдні былі гасьцямі перадачы "Время и мир" расейскай службы Радыё Свабода.

Дачка за бацьку - 1


«Бацька выстаўляўся як незалежны кандыдат ад грамадзкай кампаніі "Гавары праўду". Назва гэтай кампаніі – гэта ўжо тое, што для бацькі было самае галоўнае – гаварыць праўду. Таму што беларусы стаміліся ад той велізарнай колькасьці хлусьні, якая на іх сыплецца з усіх, як яны завуцца, «сродкаў масавай інфармацыі», а на самой справе гэта сродкі масавай прапаганды ў Беларусі. Беларусы, нават тыя, хто не цікавіцца палітыкай, яны кажуць: божа, колькі можна? Усім зразумела, што ўсе хлусяць. Але чаму? Колькі можна хлусіць? І менавіта казаць праўду было для бацькі самае галоўнае ў гэтай кампаніі, і яно цяпер застаецца самым галоўным для нас».


Дачка за бацьку - 2


«Цяпер пакаленьне, якое за намі, якія вырасьлі пры Лукашэнку, яны ня ведаюць, што такое Савецкі Саюз, напрыклад, але разам з тым яны вырасьлі пад гэтай пастаяннай прапагандай. Вы ж разумееце, што ідзе пастаянны прэсінг. Людзі прывыкаюць шмат да чаго, але нават яны цяпер паступова пачынаюць прачынацца. І шмат у чым паездкі ў Эўропу, калі ты прыяжджаеш у тую самую Прагу, ты можаш сядзець на газоне, вяртаесься ў Мінск, нельга сядзець на газоне. Зьяўляюцца пытаньні: чаму нельга сядзець на газоне?»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG