Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабінэт міністраў Японіі падаў у адстаўку


Урад Японіі ў поўным складзе падало ў адстаўку пасьля таго, як японскі прэм'ер Наота Кан заявіў аб намеры правесьці рэарганізацыю кабінэту міністраў.

"Зьмены ва ўрадзе пакажуць, наколькі лепш мы зможам правесьці рэформы ў краіне і супрацьстаяць праблемах. Я атрымаю наймацнейшы кабінэт [міністраў]", – адзначыў Кан, выступаючы на штогадовым сходзе кіруючай Дэмакратычнай партыі Японіі.

Чакаецца, што склад новага кабінэту міністраў Японіі будзе абвешчаны пазьней у пятніцу.
XS
SM
MD
LG