Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тунісе апазыцыя вітае абяцаньні прэзыдэнта


У Тунісе, дзе адбываюцца масавымі забурэньні, апазыцыя вітала абяцаньне прэзыдэнта правесьці рэформы ды сысьці ў адстаўку праз тры гады.

Апазыцыйныя лідэры, аднак, заявілі, што чакаюць ад уладаў "канкрэтных крокаў".

Выступаючы ўчора па тэлебачаньні, прэзыдэнт Тунісу Зін эль-Абідзін Бэн Алі, які кіруе краінай амаль 23 гады, абвясьціў, што ня будзе дамагацца перавыбраньня ў 2014 годзе. Ён таксама паведаміў аб зьніжэньні цэнаў на асноўныя харчовыя тавары.

Войскам аддадзены загад не страляць у дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць беспрацоўя і дарагоўлі. Па дадзеных праваабаронцаў, за апошнія дні ў сутыкненьнях у Тунісе загінулі больш за 60 чалавек.
XS
SM
MD
LG