Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Босьнія больш як тры месяцы не мае ўраду


Вышэйшы міжнародны пасланьнік у Босьніі заклікаў да хутчэйшага фармаваньня эфэктыўнага ураду ў краіне.

Ад часу апошніх агульных выбараў у Босьніі прамінула ўжо больш як за тры месяцы.

Валянцін Інзко, аўстрыйскі дыплямат, заявіў, што Босьніі “адчаянна патрэбны энэргічны, прынцыповы і эфэктыўны урад і патрэбны ён ужо менавіта цяпер”.

Пасьля выбараў 3 кастрычніка сфармаваныя два палітычныя блёкі. Адзін быў сфармаваны вакол Зьвязу незалежных дэмакратаў, другі ачольвае Сацыял-дэмакратычная партыя.
XS
SM
MD
LG