Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Арызоне пахаваная 9-гадовая Крысьціна Тэйлар Грын, якая нарадзілася 11 верасьня 2001 г.


У ЗША у Арызоне пахаваная 9-гадовая дзяўчынка – ахвяра злачынцы, які страляў па людзях у часе сустрэчы чальца Канргэсу Габрыэль Гіфордс з выбарцамі.

Крысьціна Тэйлар Грын, якая нарадзілася 11 верасьня 2001 году, стала першай ахвярай забойцы ў горадзе Тусоне, які застрэліў яшчэ 5 чалавек.

Нападнік арыштаваны, яму прад’яўленыя абвінавачваньні ў забойстве.

Стан кангрэсмэна Габрыэль Гіфардс, супраць якой быў ськіраваны напад, і якая была цяжка параненая, палепшыўся, як паведамілі са шпіталю, дзе знаходзіцца на лячэньні Гіфардс.
Яна змагла адкрыць вочы і паспрабавала рухаць рукамі і нагамі.
XS
SM
MD
LG