Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Туніса заявіў, што не будзе трымацца за ўладу


Прэзыдэнт Туніса заявіў, што не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на новы тэрмін.

Мандат Зіна эль-Абідзіна Бэн Алі, які знаходзіцца пры ўладзе ужо 23 гады, заканчваецца у 2014 годзе.

Паведамляецца, што прэзыдэнт загадаў войскам не страляць у дэманстрантаў, якія пратэстуюць у гарадах краіны супраць беспрацоўя і карупцыі.

Прэзыдэнт таксама абвясьціў аб зьніжэньні коштаў на цукар, малако і хлеб.

Паводле праваабронцаў, ад пачатку хваляваньняў у Тунісе на мінулым тыдні загінулі ня меней як 66 чалавек.
XS
SM
MD
LG