Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газ з Азэрбайджану ў Эўразьвяз


Азэрбайджан абавязуецца забясьпечваць "істотныя" доўгатэрміновыя пастаўкі газу ў краіны Эўразьвязу. Сумесную дэклярацыю наконт так званага Паўднёвага газавага калідору падпісалі сёньня ў Баку прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў і кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу.

Пра канкрэтныя аб'ёмы паставак у дакумэнце не гаворыцца.

Збудаваньне Паўднёвага газавага калідору прадугледжвае будаўніцтва сеткі газаправодаў, якія дазволілі б перапраўляць паліва з Каспійскага рэгіёну ў Эўразьвяз у абыход Расеі.

Чакаецца, што тэма паставак газу стане ключавой і ў перамовах прадстаўнікоў Эўразьвязу зь лідэрамі Туркмэніі, якія пройдуць заўтра.
XS
SM
MD
LG