Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СОНЕЧНА...

...і марозна. Тэмпэратура: -8 – -3 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • У Літаратурным музэі Максіма Багдановіча вечарына "Стары Новы рок". Святкаваць збіраюцца: Марыся Суша, Аляксей Ляпін, Юры Раманоўскі, Міхал Бараноўскі, Віталь Мурзіч. Пачатак а 19.00.
  • Канцэрт "Let's Rock" у R-club. Пачатак а 18.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


  • У Бруселі адбудзецца першае пасяджэньне працоўнай групы па стварэньні канцэпцыі Эўранэсту – парлямэнцкага прадстаўніцтва, у якое маюць ўвайсьці дэпутаты ад Эўрапарлямэнту і ад нацыянальных парлямэнтаў шасьці ўдзельнікаў "Усходняга партнэрства".
  • Міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс у Сэуле.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


  • У 1893 у Вільні нарадзілася беларуская паэтка Канстанцыя Буйло (пам. 1986). Яе юначы верш "Люблю" стаў вельмі папулярнай песьняй.
  • У 1895 нарадзіўся францускі паэт Поль Элюар (пам. 1952).
  • У 1911 экіпаж на чале з Руалем Амундсэнам упершыню дасягнуў Паўднёвага полюсу.
  • У 1925 нарадзіўся японскі пісьменьнік Юкіё Місіма (пам. 1970).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Новы год паводле старога стылю.


МІНУС 365:

Драўляны Менск аджывае свой век


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

"Люблю наш край – старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасьце,
Сьлязу нядолі праліла".

Канстанцыя Буйло, зь "Люблю".
XS
SM
MD
LG