Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: На кватэры актывіста «Гавары праўду» Ігара Каваленкі адбыўся ператрус


Ігар Каваленка

Ігар Каваленка

На кватэры магілёўскага актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ігара Каваленкі адбыўся ператрус. Паводле жонкі актывіста Алены, яго правядзеньне аргумэнтавалася тым, што яе муж удзельнічаў 19 сьнежня ў несанкцыянаванай акцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

Спадарыня Каваленка паведаміла, што ў кватэру некалькі супрацоўнікаў сілавых структур у цывільным патрапілі, пагражаючы выламаць дзьверы. З сабой яны прывялі дваіх панятых. Ёй забаранілі тэлефанаваць адвакату, запатрабавалі адключыць тэлефон, а потым наагул забралі яго сабе.

Алена Каваленка: «Яны шукалі банкаўскія дакумэнты, кампутары. Найбольш, я так зразумела, яны шукалі дакумэнты, якія пацьвярджалі грашовыя абароты. Па кожнай паперцы зь лічбамі яны некаму тэлефанавалі й запытвалі: тут нейкія лічбы, ці забіраць яе. Усе паперкі, якія былі ў працоўным стале Ігара, яны забралі. Візыткі таксама забралі. Крэдытныя карткі. Усё запісвалі ў пратакол. Адно зь першых пытаньняў было: „Дзе ваш муж, дзе знаходзіцца ў гэты момант, ці тэлефануе ён вам?“. Я адказала, што ад 19 сьнежня яго ня бачыла».

Акрамя гаспадыні ў кватэры падчас вобшуку быў яе сын. Малодшая дачка была ў школе. Сам Ігар Каваленка ад 19 сьнежня знаходзіцца ў замежжы. Пра ператрус паведаміў тэлефанаваньнем.
XS
SM
MD
LG