Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хартыі-97» прапанавана пераехаць у Польшчу


На канфэрэнцыі «Ваеннае становішча ў Беларусі. Як гэта здарылася і што далей?», у якой бярэ ўдзел група беларускіх палітыкаў, прагучала прапанова да рэдакцыі папулярнага сайту «Хартыя-97» пераехацьу Варшаву.

Як паведамляе «Эўрарадыё», грошы для сядзібы ёсьць, і прынамсі ў польскай сталіцы журналісты змогуць працаваць без пастаяннага чаканьня ператрусаў і канфіскацыі тэхнікі.

Праблема толькі ў тым, што большая частка супрацоўнікаў была затрыманая адразу пасьля падзеяў 19 сьнежня, а рэдактарка сайту Наталля Радзіна абвінавачаная ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG