Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дональд Туск назваў справаздачу МАК "няпоўнай"


Прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск назваў "няпоўнай" апублікаваную ўчора справаздачу Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту (МАК) аб прычынах катастрофы самалёта польскага прэзыдэнта Леха Качынскага пад Смаленскам.

Па словах Туска, падчас працы над справаздачай былі ўлічаныя далёка ня ўсе заўвагі польскіх экспэртаў. Прэм'ер-міністар заявіў, што будзе дамагацца кансультацый з Расеяй з мэтай распрацоўкі супольнай справаздачы, якая ўлічвала б пазыцыю польскага боку.

У дакладзе МАК адказнасьць за катастрофу ўскладаецца на пілётаў. Сьцьвярджаецца, што яны, насуперак указаньням дыспэтчараў і ў парушэньне правілаў, спрабавалі зьдзейсьніць пасадку ў дрэнных мэтэаўмовах, што і прывяло да катастрофы 10 красавіка мінулага году, калі загінулі 96 чалавек, у тым ліку Лех Качынскі.

Высновы расейскіх экспэртаў выклікалі неадназначную – галоўным чынам крытычную – рэакцыю ў Польшчы.
XS
SM
MD
LG