Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прайшоў ператрус у віцебскай актывісткі Алены Фаміной


Алена Фаміна

Алена Фаміна

У час выбарчай кампаніі яна была даверанай асобай Дзьмітрыя Вуса, 19 сьнежня была назіральніцай на выбарчым участку. Але ператрус у яе праводзілі як у «сьведкі масавых беспарадкаў у Менску».

Алена Фаміна распавяла, што чацьвёра супрацоўнікаў КДБ праводзілі ў яе ператрус цягам дзьвюх з паловай гадзін. У выніку забралі сыстэмны блёк кампутара, ноўтбук, некалькі «флэшак» і дыскаў.

Тлумачэньні наконт таго, што 19 сьнежня яна знаходзілася ў Віцебску і назірала на выбарах, да ўвагі прынятыя не былі. Супрацоўнікі КДБ паведамілі ёй, што заўтра актывістка мусіць зьявіцца на гутарку ў абласную управу КДБ, але час выкліку не ўдакладнілі — сказалі, што пра гэта патэлефануюць дадаткова.
XS
SM
MD
LG