Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва заклікае Беларусь захаваць місію АБСЭ


Літва, якая ад 1 студзеня старшынюе ў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе, заклікала ўлады Беларусі перагледзець сваё рашэньне і адмовіцца ад закрыцьця прадстаўніцтва АБСЭ ў Менску.

Беларускія ўлады адмовіліся працягнуць мандат місіі АБСЭ пасьля таго, як яна заявіла аб шматлікіх парушэньнях падчас прэзыдэнцкіх выбараў у краіне.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс таксама заявіў, што прыярытэтамі Літвы ў якасьці краіны, якая старшынюе ў АБСЭ, стане пошук шляхоў ўрэгуляваньня так званых "замарожаных" канфліктаў і абарона асноўных свабодаў, такіх як свабода слова і друку, у краінах рэгіёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG