Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Туніс: мінулай начы загінулі 8 чалавек


Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека” са штаб-кватэрай у Парыжы заявіла пра гібель ня меней як 8 чалавек у Тунісе ў часе сутычак дэманстрантаў з паліцыяй у ноч на чацьвер. Тысячы чалавек ў сталіцы краіны парушылі камэнданцкі час і працягвалі акцыі пратэсту.

Паводле дадзеных праваабаронцаў, ад пачатку хваляваньняў у Тунісе на мінулым тыдні загінулі ня меней як 66 чалавек. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулых утрая меней.

Жыхары Тунісу пратэстуюць супраць росту беспрацоўя і карупцыі.
XS
SM
MD
LG