Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыўся ператрус у Сяргея Парсюкевіча


Сяргей Парсюкевіч

Сяргей Парсюкевіч

У віцебскага актывіста кампаніі “Гавары праўду” супрацоўнікі КДБ забралі сыстэмны блёк кампутара і некалькі агітацыйных улётак за Някляева і Саньнікава.

Сяргей Парсюкевіч распавёў, што ператрус у ягонай кватэры працягваўся з паўтары гадзіны. Спачатку супрацоўнікі КДБ прапанавалі яму добраахвотна здаць наркотыкі і зброю, а потым – усё, што тычыцца падзеяў 19 сьнежня ў Менску.

У выніку канфіскавалі некалькі ўлётак і сыстэмны блёк кампутара.

19 сьнежня Сяргей Парсюкевіч у Менску ня быў, і ён лічыць, што гэта добра вядома ў КДБ. Бо ў той дзень за ім сачылі і ўрэшце разам зь няпоўнагадовым сынам Дзянісам затрымалі на аўтавакзале.У пастарунку спачатку заявілі, што ён затрыманы па падазрэньні ў забойстве, а потым – у рабаўніцтве. На некалькі гадзінаў актывіста адпусьцілі, але пасьля зноў затрымалі – ужо на ўласнай машыне, заявіўшы, што да яе ёсьць прэтэнзіі. Яшчэ некалькі гадзінаў Сяргей Парсюкевіч мусіў правесьці ў ДАІ, і адпусьцілі яго ўжо амаль ноччу.
XS
SM
MD
LG