Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Freedom House: колькасьць дэмакратычных краінаў скарачаецца


У 25 краінах сьвету ў 2010 годзе пагоршылася сытуацыя з захаваньнем дэмакратычных стандартаў і грамадзянскіх правоў. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы арганізацыі Freedom House пра ўзровень свабоды ў сьвеце. Сярод краінаў, дзе сытуацыя пагоршылася, -- Расея, Кітай, Іран, Вэнэсуэла. Украіна, якая раней была сярод “свабодных” краінаў, цяпер называецца “часткова свабоднай”. Наадварот, палепшылася сытуацыя ў Кіргізстане, дзе летась былі праведзеныя, паводле ацэнкі Freedom House, адносна свабодныя выбары.

Усяго, паводле дадзеных арганізацыі, толькі 115 з амаль 200 дзяржаваў сьвету можна ахарактыразаваць як дэмакратычныя. Пяты год запар іх колькасьць скарачаецца.
XS
SM
MD
LG