Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у актывіста кампаніі “Гавары праўду” Леаніда Аўтухова


Леанід Аўтухоў

Леанід Аўтухоў

Актывіст з райцэнтру Гарадок пасьпеў паведаміць толькі тое, што да яго прыйшлі супрацоўнікі КДБ з мэтаю правесьці ператрус.

Спадар Аўтухоў зьбіраў подпісы за вылучэньне Уладзімера Някляева на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, а потым прысутнічаў на некалькіх сустрэчах з кандыдатам.

У дзень выбараў 19 сьнежня ён быў назіральнікам на адным з выбарчых участках у Гарадку. Паводле ягоных назіраньняў, у той дзень за ім сачылі невядомыя, і ён нават зьвярнуўся ў міліцыю са скаргай на незаконныя дзеяньні невядомых асобаў у цывільным.

Асабліва пільна людзі ў цывільным сачылі за яго перасоўваньнямі на машыне – як ён кажа, верагодней за ўсё яны рыхтаваліся перашкодзіць яму скіравацца ў Менск.

Леанід Аўтухоў – кіраўнік раённай суполкі партыі БНФ, і раней ён быў не аднойчы асуджаны за акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG