Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шры-Лянка: мільён пацярпелых ад паводак


Улады Шры-Лянкі заявілі, што ад паводак у цэнтральнай і ўсходняй частках краіны пацярпелі болей як мільён чалавек. У правінцыі Батыкаола пакінуць дамы вымушаныя былі каля 500 тысяч чалавек. На дадзены момант дажджы спыніліся, але ўзровень вады працягвае расьці, у выніку чаго некаторыя населеныя пункты краіны цалкам аказаліся адрэзаныя ад зьнешняга сьвету.

Для дапамогі пацярпелым задзейнічаныя вайсковыя і паліцэйскія падразьдзяленьні.
XS
SM
MD
LG