Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНР: арыштаваныя 96 чалавек за атрутнае малако


Кітайскія паліцыянты арыштавалі 96 чалавек, якіх падазраюць у вытворчасьці і продажы малочных прадуктаў з утрыманьнем хімічнага рэчыва меламін. У 2008 годзе ў Кітаі 6 дзяцей загінулі ад спажываньня таксычнага малака. У лістападзе 2009 году былі пакараныя сьмерцю двое работнікаў малочнай вытворчасьці, якіх абвінавацілі ў вытворчасьці і продажы малочнага парашку з дадаткамі меламіну.

Меламін, які выкарыстоўваецца ў вытворчасьці плястыкаў, угнаеньняў і бэтону, можа выклікаць утварэньня камянёў у нырках і парушэньні ў іх функцыянаваньні.
XS
SM
MD
LG