Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Судан: выкралі баўгарскіх лётчыкаў


У Дарфуры на захадзе Судану выкрадзеныя тры лётчыкі з Баўгарыі, якія працавалі на Ўсясьветную харчовую праграму ААН. Пра гэта паведамілі ў арганізацыі.

Выкраданьне замежнікаў для вымагальніцтва выкупу – ня рэдкасьць у Дарфуры, і яны ўсё часьцей адбываюцца з 2009 году, калі Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Судану Амара Башыра паводле абвінавачваньня ў генацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці.
XS
SM
MD
LG