Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ваеннае становішча ў Беларусі? Як гэта здарылася і што далей?”


Тэлеканал “Белсат” супольна з беларускім радыё “Рацыя”, фондам “Свабода і дэмакратыя” і Цэнтрам Усходняй Эўропы, стыпэндыяльнай праграмай імя Кастуся Каліноўскага праводзяць канфэрэнцыю “Ваеннае становішча ў Беларусі? Як гэта здарылася і што далей?” Яна адбываецца ў канфэрэнц-зале Сэйму Рэспублікі Польшча.

Адкрыў канфэрэнцыю маршалак Сэйму Гжэгаж Схэтына. Пасьля ў чатырох сэкцыях пачаліся выступы сваякоў вязьняў і ўдзельнікаў пратэстаў у Менску, палітыкаў асноўных дэмакратычных партыяў і рухаў Беларусі, сяброў асноўных польскіх няўрадавых арганізацыяў ды мэдыяў Беларусі, польскіх палітыкаў, якія падтрымліваюць захады на карысьць дэмакратыі ў Беларусі.

Пасьля адбудзецца супольнае падпісаньне закліку ў справе падтрыманьня Польшчаю незалежных ініцыятываў на карысьць дэмакратыі ды абароны правоў чалавека ў Беларусі.

На канфэрэнцыю не змаглі выехаць Тацяна Севярынец і Мілана Міхалевіч. У першай забралі пашпарт у КДБ, другую спынілі спэцслужбы ў Баранавічах увечары, патлумачыўшы, што яна зьяўляецца “невыязной”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG