Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі міністар адрынуў заклікі Эўрапарлямэнту


Міністар замежных справаў Расеі Cяргей Лаўроў назваў некарэктнымі заявы Эўрапейскага парлямэнту ў зьвязку з выракам суду ў другой крымінальнай справе Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева.

На мінулым тыдні ў Эўрапарлямэнце прагучалі заклікі аб увядзеньні візавых і эканамічных санкцыяў адносна расейскіх чыноўнікаў, датычных да суду над былымі саўладальнікамі ЮКАСу.

У сьнежні 2010 году Хадаркоўскі і Лебедзеў былі асуджаныя да 13,5 гадоў зьняволеньня. Суд прызнаў іх вінаватымі ў крадзяжы нафты і адмываньні грошай.
XS
SM
MD
LG