Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гулак: Мы ня зьменшым нашу актыўнасьць пасьля папярэджаньня Мін'юста


Алег Гулак
Алег Гулак
Старшыня БХК Алег Гулак пракамэнтаваў для Радыё Свабода папярэджаньне, якое вынесла Беларускаму Хэльсынскаму камітэту Міністэрства юстыцыі.

Гулак дадаў, што гэтае папярэджаньне — першае цягам году ў БКХ, і заявіў, што яно будзе абскарджана ў Вярхоўным судзе Беларусі. Гулак зьвярнуў асаблівую ўвагу на тое, што Мін'юст абвінаваціў БХК у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь — як вядома, у Крымінальным кодэксе існуе адпаведны артыкул, які, аднак, пакуль не ўжываўся.

"Мы, безумоўна, будзем працягваць сваю праваабарончую дзейнасьць безь якога-колечы зьніжэньня нашай актыўнасьці ў сувязі з папярэджаньнем. БХК створаны дзеля грамадзкага кантролю над дзеяньнямі ўлады", — адзначыў Гулак.

"Мін'юст прадэманстраваў нецывілізаваны падыход да вырашэньня спрэчных пытаньняў. Мы проста выказалі сваё меркаваньне наконт таго, як мы бачым сытуацыю. Калі Мін'юст лічыць, што павінна быць толькі адно меркаваньне, то, спадзяюся, мы гэтыя часы ўжо праходзілі", — заявіў старшыня БХК.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG