Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ можа правесьці дэбаты па сытуацыі ў Беларусі

  • БелаПАН

Старшыня лібэральнай групы дэпутатаў ПАРЭ Ан Брасэр падала прашэньне аб правядзеньні дэбатаў па сытуацыі ў Беларусі ў ходзе зімняй сэсіі Асамблеі, якая пройдзе ў Страсбуры 24—28 студзеня. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Альянсу эўрапейскіх лібэралаў.

Акрамя таго, эўрапейскія лібэралы зрабілі сумесную заяву па сытуацыі ў Беларусі, якую падпісалі старшыні лібэральных груп ПАРЭ і Эўрапарлямэнту, Партыі эўрапейскіх лібэральных дэмакратаў і Лібэральнага інтэрнацыяналу.

У заяве рашуча асуджаецца прымяненьне ўладамі сілы супраць палітычных апанэнтаў. Эўрапейскія лібэралы заклікалі афіцыйны Менск неадкладна вызваліць усіх затрыманых і правесьці незалежнае і адкрытае расьсьледаваньне падзей 19—20 сьнежня ў Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG