Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведаміў адвакат Пачобута Аляксандар Галіеў, ён пакуль ня ведае падрабязнасьцяў. Адвакату толькі вядома, што гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута спачатку даставілі ў Кастрычніцкі суд Менску (Дом правасудзтва на Сямашкі, 33), а затым павезьлі, магчыма, у Кастрычніцкі РУУС Менску. Але дакладнай інфармацыі пакуль няма, адвакат спрабуе знайсьці А.Пачобута.

У той жа час карэспандэнту "Нашай Нівы" ў сакратарыяце суду заявілі, што Пачобута прывозілі да іх, але справа журналіста не разглядалася і цяпер яго вязуць назад у Гародню.

Як вядома, А.Пачобута ўчора ўвечары забралі з дому на допыт у Гарадзенскую абласную управу КДБ. Пасьля гэтага аб ім нічога не было вядома.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG