Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджаньне Беларускаму Хэльсынскаму камітэту за "неаб'ектыўную" інфармацыю, накіраваную ў міжнародныя арганізацыі.

"Міністэрства юстыцыі расцэньвае інфармацыю Беларускага Хэльсынскага камітэта, накіраваную ў міжнародныя арганізацыі, як тую, якая неаб'ектыўна адлюстроўвае працу дзяржаўных і праваахоўных органаў па падтрыманьню ў рэспубліцы стабільнасьці і правапарадку, наўмысна скажае рэальную абстаноўку ў краіне, спробу дыскрэдытаваць Рэспубліку Беларусь у вачах сусьветнай грамадзкасьці", -- паведамляе Інтэрфакс

Юрыст БХК Гары Паганяйла заявіў БелаПАН, што папярэджаньне Мін'юста будзе абскарджана ў Вярхоўным судзе Беларусі. "На жаль, мы не можам разьлічваць на правасуднае рашэньне. Але ёсьць яшчэ і іншыя мэханізмы абароны, і, я думаю, абараніць мы сябе зможам", -- дадаў ён.

У якасьці аднаго з такіх інструмэнтаў юрыст назваў спэцдакладчыка ААН па правах праваабаронцаў. "Мы зьвернемся да яго не толькі з нагоды папярэджаньня Мін'юста. У нас незаконна правялі ператрус, канфіскавалі кампутары, якія належаць не арганізацыі, а яе членам як прыватным асобам. У гэтай сытуацыі мы мае права зьвярнуцца да спэцдакладчыка ААН, каб ён запатрабаваў інфармацыю ад беларускага ураду аб тым, што тут адбываецца", -- заявіў Паганяйла.

Ён таксама паведаміў, што пра сытуацыю вакол БХК будуць праінфармаваныя замежныя партнэрскія арганізацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG