Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Робэрт Гейтс зь візытам у Японіі


Паўднёвая Карэя мае права адказаць на магчымы напад з боку КНДР. Такую заяву зрабіў міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс у часе свайго візыту ў Японію. Адначасна ён заклікаў Сэўл і суседнія краіны ўзмацніць дыпляматычныя хады дзеля папярэджаньня правакацыяў з боку Пхэньяну, бо гэта можа прывесьці да вайны.

Раней Гейтс паведаміў, што КНДР дасягнула прагрэсу ў разьвіцьці тэхналёгіяў для стварэньня міжкантынэнтальных балістычных ракетаў, а гэта ўяўляе пагрозу для ЗША.
XS
SM
MD
LG