Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бразылія: 230 ахвяраў паводак


У Бразыліі колькасьць ахвяраў паводак і апоўзьняў у штаце Рыа-дэ-Жанэйра перавысіла 230 чалавек. Улады мяркуюць, што загінулых можа быць больш, бо многія людзі лічацца зьніклымі бязь зьвестак, а ратаўнікі яшчэ не дабраліся да шэрагу аддаленых паселішчаў.

122 чалавекі загінулі ў горадзе Тэрасполіс у гарыстай мясцовасьці. Паведамленьні пра дзясяткі ахвяраў паступілі таксама з гарадоў Нова-Фрыбургу і Петраполіс. Раней на гэтым тыдні паведамлялася пра гібель людзей у суседнім штаце Сан-Паўлу.

З прычыны паводак у Бразыліі, выкліканых заліўнымі дажджамі, тысячы людзей засталіся без жытла.
XS
SM
MD
LG