Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мілану Міхалевіч ня выпусьцілі зь Беларусі


Мілана Міхалевіч

Мілана Міхалевіч

Жонку былога кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча Мілану не выпусьцілі зь Беларусі. Яна мелася браць удзел у абмеркаваньні палітычнай сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня, якое сёньня адбываецца ў Сойме Польшчы.

Як паведаміла Свабодзе Мілана Міхалевіч, яна ехала ў Варшаву разам з малодшай дачкой у машыне, якую вёў намесьнік кіраўніка руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч. Ужо ад Менску іх пачалі перасьледаваць пяць легкавікоў, якія зьніклі толькі пасьля таго, як Мілана пачала паведамляць пра гэта сваім знаёмым па тэлефоне.

Каля Баранавіч машыну спынілі супрацоўнікі КДБ, якія паведамілі Мілане, што "кампэтэнтнымі органамі" ёй адмоўлена ў выезьдзе за мяжу да вынясеньня рашэньня аб крымінальнай справе яе мужа. Мілана Міхалевіч намераная дамагацца тлумачэньняў, хто і на якой падставе прыняў такое рашэньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG