Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірляндыя: зьліквідаваная падпольная фабрыка па вырабе выбухоўкі


Ірляндзкая паліцыя ліквідавала падпольную фабрыку па вырабе выбуховых прыстасаваньняў, паведамляе Euronews.

Паліцыя мяркуе, што майстэрня належала аднаму з экстрэмісцкіх рэспубліканскіх фармаваньняў, паведаміла ірляндзкая дзяржаўная тэлекампанія.

У ходзе апэрацыі арыштаваныя тры чалавекі.

Летась групоўкі, зьвязаныя з Ірляндзкай рэспубліканскай арміяй, якая дамагаецца адзьдзяленьня Паўночнай Ірляндыі ад Вялікай Брытаніі, падарвалі каля паўдзясятка замінаваных аўтамабіляў. Ніводзін з выбухаў, аднак, не прычыніў чалавечых ахвяр.
XS
SM
MD
LG