Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Таджыкістан саступіў Кітаю частку сваёй тэрыторыі


Таджыкістан пагадзіўся саступіць частку сваёй тэрыторыі Кітаю. Таджыцкі парлямэнт прагаласаваў сёньня за перадачу маланаселенага раёну ў Памірскіх гарах плошчай 1 000 кілямэтраў пад юрысдыкцыю Пэкіну, паклаўшы гэтым канец спрэчцы, якая доўжыцца болей за стагодзьдзе.

Плошча Таджыкістану – 143 000 кілямэтраў. Лідэр апазыцыі Мухідзін Кабіры назваў тэрытарыяльную саступку неканстытуцыйнай і паразай таджыцкай дыпляматыі. Афіцыйны Душанбэ, наадварот, называе пагадненьне сваёй перамогай, указваючы на тое, што першапачаткова Пэкін патрабаваў перадаць яму зямель на 28 тысяч квадратных кілямэтраў.
XS
SM
MD
LG