Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Асанж: галоўны вораг – Кітай


Заснавальнік выкрывальніцкага парталу WikiLeaks Джуліян Асанж сказаў сёньня, што сваім найвялікшым ворагам ён лічыць улады Кітаю, а не Злучаных Штатаў.

У інтэрвію брытанскаму выданьню The New Statesman Асанж заявіў, што "Кітай мае агрэсіўныя і найнавейшыя дасканалыя тэхналёгіі перахопу, якія стаяць паміж паміж кожным чытачом у Кітаі і кожнай крыніцай інфармацыі паза межамі Кітаю".

Тым часам Вашынгтон ацэньвае магчымасьць выставіць супраць заснавальніка WikiLeaks абвінавачаньні ў сувязі з распаўсюджаньнем канфідэнцыйнай інфармацыі, якая пагражае дзяржаўным інтарэсам ЗША.

Асанж зараз знаходзіцца ў Брытаніі, дзе чакае рашэньне суду адносна экстрадыцыі ў Швэцыю, дзе яго абвінавачваюць у сэксуальных злачынствах.
XS
SM
MD
LG