Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Туніс: крывавыя забурэньні працягваюцца


У Тунісе ўлады ўвялі камэнданцкі час пасьля чарговых сутыкненьняў паміж паліцыяй і пратэстоўцамі. У сталіца краіны паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць пратэстоўцаў, якія сёньня ўпершыню наблізіліся да дому ўраду. У ходзе пратэстаў у іншых двух гарадах – Даузе і Тале – паліцэйскія застрэлілі трох дэманстрантаў. Пратэсты ў Тунісе доўжацца ўжо некалькі тыдняў.

Улады ацэньваюць колькасьць ахвяраў на 20 чалавек, француская Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека заявіла ў сераду, што загінулі 35 пратэстоўцаў, туніскія прафсаюзы гавораць пра 50.

Пратэсты ў Тунісе распачаліся ў мінулым месяцы, пасьля таго, як 26-гадовы выпускнік мясцовага ўнівэрсытэту падпаліў сябе перад паліцэйскім участкам на знак пратэсту супраць адсутнасьці магчымасьці працаўладкавацца.
XS
SM
MD
LG