Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Мокры сьнег, галалёдзіца, тэмпэратура -3..+2°C.

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Працягнуцца ператрусы, допыты, выклікі ў КДБ. Сваякі вязьняў “амэрыканцы” панясуць перадачы ў турму.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Канфэрэнцыя па беларускім пытаньні ў Сэйме Польшчы.

Прадстаўнікі палітычных партый і грамадзкіх арганізацый Беларусі, а таксама сваякі вязьняў СІЗА КДБ працягваюць сустрэчы з прадстаўнікамі Эўрапарлямэнту ў Брусэлі.

У Літве адбудуцца ўрачыстасьці з нагоды Дня абаронцаў свабоды. 20 гадоў таму савецкія танкі пайшлі ў атаку на віленскую тэлевежу і шматтысячны мітынг, які пратэставаў супраць захопу тэлевежы. У выніку той атакі загінулі 14 чалавек.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


У беларускіх вернікаў, што належаць да Расейскай праваслаўнай царквы, традыцыйна адбываецца шчодрая вячэра напярэдадні Новага году. Уначы настане новы год паводле старога стылю або паводле юліянскага календара.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1593 – Памёр Сымон Будны, беларускі асьветнік, філёзаф, гісторык, паэт, дзяяч рэфармацыі.

1660 – Маскоўскае войска князя Хаванскага захапіла Берасьце.

1940 – нарадзіўся беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч Міхаіл Марыніч.
.
1948 году – У Менску савецкімі спэцслужбамі забіты Саламон Міхоэлс, тэатральны актор, старшыня Габрэйскага антыфашыстоўскага камітэту.


МІНУС 365:


Эдмінас Багдонас: “13 студзеня Літва адстаяла незалежнасьць

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Свабода вартая таго, каб за яе змагацца”

Агата Крысьці

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG