Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ліван: Хізбала спрычыніла ўрадавы каляпс


У Ліване 11 міністраў ад мясцовага адзьдзяленьня руху Хізбала і яго саюзьнікаў падалі сёньня ў адстаўку, спрычыніўшы гэтым крах празаходняга ўраду нацыянальнага адзінства пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Саада Харыры.

Хізбала пагражала скінуць урад у сувязі з расьсьледаваньнем, якое было распачатае пры падтрымцы ААН, аб забойстве ў 2005 годзе тагачаснага прэм'ера Рафіка Харыры. Папярэднія вынікі расьсьледаваньня сьведчаць пра верагодны ўдзел у замаху чальцоў Хізбала.

Рух Хізбала, які карыстаецца падтрымкай Сырыі і Ірану, адкідае гэтыя закіды.

Урадавы крызіс выклікае ў некаторых назіральнікаў асьцярогі адносна аднаўленьня ўзброеных грамадзянскіх канфліктаў у Ліване.

Тым часам дзейны прэм'ер-міністар краіны Саад Харыры – сын забітага ў 2005 годзе Рафіка Харыры – сустрэўся ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.
XS
SM
MD
LG