Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы заклікае вызваліць кандыдатаў у прэзыдэнты, журналістаў і праваабаронцаў


12 студзеня ў Страсбуры Камітэт міністраў Рады Эўропы заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах-2010, журналістаў і праваабаронцаў, паведамляе сайт арганізацыі.

"Камітэт міністраў просіць беларускія ўлады прадставіць дадатковую інфармацыю аб тым, на якой падставе кандыдаты ў прэзыдэнты, журналісты і праваабаронцы былі арыштаваныя пасьля выбараў. Яны павінны быць неадкладна вызваленыя, а захаваньне іх правоў павінна быць гарантавана, – гаворыцца ў заяве. Палітычныя свабоды павінны паважацца ў поўнай меры".

Камітэт міністраў падкрэсьлівае, што "працягне падтрымліваць усталяваньне больш цесных адносінаў паміж Радай Эўропы і Беларусьсю толькі на падставе павагі да эўрапейскіх каштоўнасьцяў і прынцыпаў", паведамляе БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG