Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніка старшыні БАЖ дапыталі ў КДБ


Андрэй Бастунец

Андрэй Бастунец

Намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца выклікалі на размову па тэлефоне 11 студзеня, і сёньня ён наведаў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.

Яго дапыталі як сьведку па справе аб падзеях у Мінску 19–20 студзеня. Пра сутнасьць размовы ён паведаміць ня можа, паколькі даў падпіску аб неразгалошваньні. Допыт доўжыўся каля трох гадзінаў.

У КДБ выклікаюць таксама старшыню арганізацыі Жанну Літвіну, паведамляе прэс-служба ГА "БАЖ".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG