Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Знамя юности» патрабуе забараніць звольненаму супрацоўніку выезд за мяжу


Belarus - Belarusian-Lithuanian border, 19Jun2008
Belarus - Belarusian-Lithuanian border, 19Jun2008
Рэдакцыя выданьня «Знамя юности» падала ў суд на свайго былога карэспандэнта ў Берасьці за тое, што ён нібыта распаўсюджваў недакладныя зьвесткі, якія пашкодзілі дзелавой рэпутацыі і гонару выданьня.

Асноўнай прэтэнзіяй выданьня да Алеся Леўчука стала тое, што ён паведаміў на ўласным блогу і ў інтэрвію Радыё Свабода пра сваё звальненьне.

Рэдакцыя патрабуе, каб журналіст зьмясьціў на сайце і ў папяровай вэрсіі «Знамени юности» абвяржэньне сваіх слоў, каб аплаціў выдаткі на суд і на прыезд у Берасьце прадстаўніка газэты, а таксама — каб Алесю Леўчуку быў забаронены выезд за мяжу. Падрыхтаваны і тэкст абвяржэньня, які мусіць падпісаць цяпер ужо былы карэспандэнт, кажа Алесь Ляўчук:

«Там гаворыцца, што я нібыта сьвядома ўвёў у зман слухачоў Радыё Свабода адносна патрабаваньняў рэдакцыі да мяне — апублікаваць на старонках выданьня матэрыялы пазытыўнага характару пра дзейную ўладу, а таксама крытычныя матэрыялы пра масавыя беспарадкі, якія мелі месца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Падпісаўшы абвяржэньне, я павінен прызнаць, што мае словы не адпавядаюць рэчаіснасьці і наносяць шкоду дзелавой рэпутацыі „Знамени Юности“. Павінен таксама папрасіць прабачэньня ў выданьня за свае словы».

Справа будзе слухацца 26 студзеня ў Ленінскім судзе Берасьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG