Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭГУ ўручылі стыпэндыю, заснаваную Ўладзімерам Някляевым


З ініцыятывы экс-кандыдата ў прэзыдэнты і паэта Ўладзімера Някляева была заснаваная стыпэндыя імя пісьменьніка Міхася Стральцова. Сёлета яна ўручаецца ўпершыню. Памер стыпэндыі складае 1000 даляраў. Выплачвацца яна будзе на працягу году.

Як паведаміла ў эфіры Эўрарадыё супрацоўніца Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Тацяна Рудзінскене, пераможцам стаў другакурсьнік Антон Уласенка. Ён падаў на конкурс эсэ пад назвай "Мой народзе".

Удзел у конкурсе прапанавалі прыняць усім студэнтам бакаляўраўскай школы. У журы конкурсу ўвайшлі прадстаўнікі адміністрацыі ЭГУ, у тым ліку рэктар унівэрсытэту Анатоль Міхайлаў.

Па словах Рудзінскене, эсэ пераможцы будзе разьмешчанае на афіцыйным сайце ЭГУ. Таксама ўнівэрсытэт паспрабуе апублікаваць яго ў іншых мэдыях.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG