Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Рубінаў – аб прычынах заходняй рэакцыі


Прэтэнзіі заходніх палітыкаў і экспэртаў да таго, як прайшлі ў Беларусі выбары прэзыдэнта, і прапановы па ўвядзеньні санкцый не зьвязаныя з самім працэсам галасаваньня, заявіў сёньня старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў.

Паводле яго, па-першае, незразумелыя прэтэнзіі аб парушэньні “нейкіх эўрапейскіх стандартаў па правядзеньню выбараў”. Ніякага сьпісу гэтых стандартаў ніхто не падаваў. З боку міжнародных назіральнікаў наогул не было сур'ёзных прэтэнзій да працэсу галасаваньня. Гаварылася пра тое, што вялікая колькасьць людзей прагаласавала датэрмінова. Аднак гэта іх права, і нельга катэгарычна забараніць хадзіць на датэрміновае галасаваньне.

Анатоль Рубінаў падкрэсьліў, што “ніякага дачыненьня да саміх выбараў прэтэнзіі прадстаўнікоў Захаду не маюць. Выбары прайшлі на досыць высокім узроўні: асабліва калі ўлічыць, што ў іншых былых савецкіх рэспубліках выбары праходзілі ня толькі з парушэньнямі, а нават з чалавечымі ахвярамі. Але іх усё роўна прызнавалі”.

Старшыня Савету Рэспублікі мяркуе, што сапраўдныя прычыны вылучэньня прэтэнзій зьвязаныя з тым, што Беларусь – буфэрная дзяржава, якой даводзіцца зьмякчаць удары з абодвух бакоў. На гэты раз Эўразьвязу відавочна не спадабалася паляпшэньне беларуска-расейскіх адносін, і ўдар накіраваны менавіта ў бок Расеі. Сама па сабе Беларусь – мірная дзяржава без амбіцый, у тым ліку ваенных, і нікому не пагражае.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсьліў, што Беларусь зацікаўленая ва ўзаемадзеяньні з Эўропай і ЗША. Што тычыцца Расеі – гэта, паводле яго, не проста партнэр, а дзяржава, блізкая па культуры і мове. "Гэта краіна, з якой мы жылі стагоддзямі і будзем жыць», – дадаў А. Рубінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG