Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША сустрэўся з кіраўніцтвам Пакістану


Талібы і баевікі "Аль-Кайды" ўяўляюць сабой пагрозу ня толькі для Злучаных Штатаў, але і для Пакістану. Такую заяву зрабіў віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у часе візыту ў Ісламабад. На сустрэчы з прэзыдэнтам Пакістану Азіфам Алі Зардары і прэм'ер-міністрам Юсуфам Разом Гілані Байдэн зноў заклікаў Ісламабад да большых намаганьняў ў барацьбе з экстрэмізмам на паўночным захадзе краіны ля межаў з Аўганістанам.

Пытаньні вайсковага супрацоўніцтва абмяркоўваліся на сустрэчы віцэ-прэзыдэнта ЗША з камандуючым пакістанскім войскам генэралам Ашфакам Кайяні.
XS
SM
MD
LG