Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польшча: Яраслаў Качыньскі скрытыкаваў расейскую справаздачу


Лідэр апазыцыйнай партыі Польшчы "Права і справядлівасьць" Яраслаў Качыньскі скрытыкаваў справаздачу Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту пра смаленскую авіякатастрофу, у якой загінуў ягоны брат, прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі. Кіраўнік ПіС назваў справаздачу расейскага боку незбалянсаванай і пазбаўленай доказаў. "Справаздача зьяўляецца насьмешкай над Польшчай", -- сказаў Качыньскі і дадаў, што ягоная партыя будзе дамагацца ад парлямэнту адхіленьня справаздачы.

Брат загінулага кіраўніка дзяржавы таксама адзначыў, што меркаваньне, нібыта Лех Качыньскі аказваў ціск на пілётаў, бессэнсоўнае. Паводле ягоных словаў, у ягонага брата не было суіцыдальных схільнасьцяў".
XS
SM
MD
LG