У Аўганістане сёньня ў выніку выбухаў бомбаў, закладзеных на дарогах, загінулі чацьвёра вайскоўцаў НАТО. Паводле камандаваньня кааліцыі, трое замежных салдатаў загінулі на ўсходзе краіны. Яшчэ адзін – на поўдні. Пра грамадзянства загінулых і пра дакладныя месцы нападаў не паведамляецца.
Раней сёньня ў Кабуле ў выніку тэракту сьмяротніка загінулі як найменей чатыры чалавекі, болей як 20 былі параненыя.
Раней сёньня ў Кабуле ў выніку тэракту сьмяротніка загінулі як найменей чатыры чалавекі, болей як 20 былі параненыя.