Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНР спыніла экспарт сьвініны зь Нямеччыны


Улады Кітаю прыпынілі экспарт сьвініны і харчовых прадуктаў з ужываньнем яек зь Нямеччыны, дзе адзначаныя выпадкі заражэньня кармоў для жывёл таксычным рэчывам дыяксынам. У Пэкіне заяўляюць, што забарона набывае моц адразу ж, і што тыя грузы, якія ўжо на шляху зь Нямеччыны ў Кітай, пройдуць дасканалы дагляд.

Некалькі сотняў фэрмаў у Нямеччыне былі зачыненыя пасьля таго, як у кармах для сьвіней і птушак былао выяўленая павялічаная колькасьць дыяксыну.
XS
SM
MD
LG