Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўстралія: 12 загінулых ад паводак


У аўстралійскім штаце Квінслэнд колькасьць загінулых у выніку наймацнейшых паводак вырасла да 12. Дзясяткі людзей лічацца зьніклымі бязь зьвестак. Пагоршылася сытуацыя ў трэцім паводле велічыні горадзе Аўстраліі – Брысбене, дзе эвакуавалі тысячы жыхароў. Прэм'ер штату Квінслэнд Анна Блай лічыць, што ў Брысбене ў зоне падтапленьня могуць апынуцца каля 20 тысяч дамоў.

Усяго ад паводак пацярпелі каля 200 тысяч чалавек. Краіна панесла страты на мільярды даляраў.
XS
SM
MD
LG