Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кот-д'Івуар: загінулі 5 паліцыянтаў


Як найменей пяць паліцыянтаў загінулі ў выніку непарадкаў у Кот-д'Івуары, дзе другі дзень працягваюцца сутычкі вайскоўцаў, ляяльных прэзыдэнту Лярану Гбагбу, які пацярпеў паразу на выбарах, і прыхільнікаў Аласана Уатары, якога міжнародная супольнасьць прызнае пераможцам на выбарах.

Палітычны крызыс у Кот-д'Івуары, найбуйнейшым у сьвеце вытворцы какао-бабоў, працягваецца з канца лістападу мінулага году, калі ў краіне адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Ларан Гбагба адмаўляецца ісьці ў адстаўку і не дае магчымасьці Аласану Уатару заступіць на пасаду.
XS
SM
MD
LG